“Вяртанне Паўночных Афінаў”



25 верасня ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі на Смаргоншчыне адбыліся ўрачыстасці з нагоды 253 угодкаў з Дня народзінаў кампазітара і палітыка.

Была прэзентавана адноўленая на старых падмурках “Кітайская альтанка”, прайшлі два канцэрты аркестра Міхаіла Фінберга пад назвай “Вяртанне Паўночных Афінаў”.

Першы канцэрт прайшоў у музычнай зале, а другі – насуперак халоднаму і ветранаму надвор’ю! – адбыўся ва ўнутраным дворыку палаца.

Маэстра сам стаў вядоўцам імпрэзы і распавёў прысутным, што праз два дні аркестр едзе ў Мсціслаў, а ўвогуле яны рыхтуюць вялікую праграму, прысвечаную Райманду Паўлсу і 100-годдзю незалежнасці краінаў Балтыі.

Міхаіл Фінберг паабяцаў прыехаць у Залессе налета з джазавай праграмай. На развітанне для ўсіх прагучаў паланэз…

Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі