26-гадовая берасцейка, якую шукалі, знойдзеная забітай



У Берасці ўсталёўваюцца абставіны забойства 26-гадовай мясцовай жыхаркі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Дзяўчына знікла ўвечары 16 верасня, з’ехала на ровары ў невядомым накірунку. На наступны дзень яе ровар быў знойдзены каля вул. Кароткая. Увесь гэты час праваахоўнікі адшуквалі берасцейку.

У ноч з 25 на 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку сумесна з прадстаўнікамі Следчага камітэта выявілі цела. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы жыхар Жабінкаўскага раёна 1972 года нараджэння. Сваю ахвяру ён пазбавіў жыцця каля гадзіны ночы 17 верасня ў бытавым памяшканні гандлёвага цэнтра Берасця. „У ходзе следчых дзеянняў мужчына паказаў месца, дзе пахаваны труп. Цела выкапана. Прызначаныя экспертызы, ўстанаўліваюцца абставіны забойства”, – праінфармаваў Сяргей Дученко.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт.139 (забойства) КК.

Як праінфармавалі ў сваю чаргу ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта, падазраваны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за здзяйсненне злачынстваў супраць асобы. „Устаноўлена, што паміж мужчынам і жанчынай адбыўся канфлікт, ён нанёс пацярпелай цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла. У наступным цела было пахавана ім на адной з аўтамабільных стаянак горада”, – распавялі ў СК. Пры аглядзе цела жанчыны выяўленыя шматлікія цялесныя пашкоджанні. Прычыну яе смерці дапаможа ўстанавіць судова-медыцынская экспертыза.

zviazda.by