V тэатральны фестываль “Одэ” ў Беластоку



У драматычным тэатры Беластока пачаўся V тэатральны фестываль “Одэ”. У рамках мерапрыемства запланаваны шэраг спектакляў тэатраў з Падляшша і Беларусі, а таксама перфармацыйнае чытанне казак на мове беларускага Падляшша. Расказвае арганізатарка фестывалю, рэжысёрка Яаана Троц:

-“Одэ” – азначае “тут” на падляшскай гаворцы. І гэта галоўная тэма нашага фестывалю, каб пагаварыць у тэатры пра нашу культуру і, дакладней, пра тутэйшую культуру беларусаў Падляшша. Для гэтага таксама запрашаем тэатры з Беларусі.

У час фестывалю, які працягнецца да 5 кастрычніка, спектаклі адбудуцца ў Беластоку, Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і Дубінах.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток