Вечарына памяці Ніны Мацяш адбылася ў Берасці
Вечарыну да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Ніны Мацяш зладзілі ў Берасці. Мерапрыемства адбылося ў музеі „Выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў”. Удзел у вечарыне прынялі сябры, калегі і аматары творчасці паэтэсы, – распавяла арганізатар Святлана Варонік:
– Адзін з самых прыгожых музеяў Берасця і Берасцейшчыны. Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў прымаў паэтычную вечарыну, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння Ніны Мацяш, вядомай нашай беларускай паэткі, перакладчыцы. У гэтай прасторы не адзін раз гучалі вершы Ніны Мацяш, неаднойчы гучала яе слова. Прыйшлі людзі, якія разумеюць слова беларускае, слова французскае, слова нямецкае, слова ангельскае, слова свету.
Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 года. Большую частку жыцця пражыла ў Бярозаўскім раёне Берасцейшчыны. Паэтэса пісала вершы і п’есы, рабіла пераклады ды працавала выкладчыцай.
Беларускае Радыё Рацыя