Лявон Тарасэвіч у дыскусійным клубе «АБ-БЫ»
Пра мастацтва, жыццё на памежжы і беларускасць — пра гэта гаварыў прафесар Лявон Тарасэвіч у Склепе з культурай.
У рамках дыскусійнага клубу „АБ-БА” прайшла сустрэча з выдатным мастаком і арганізатарам беларускага культурнага жыцця на Падляшшы.
Сам Лявон Тарасэвіч лічыць сябе спадкаемцам ВКЛ:
— Не столькі супольнага маюць мае работы з жывапісам, які ёсць у Польшчы, колькі з жывапісам мастакоў, які выйшлі з прасторы Вялікага Княства Літоўскага, з гэтай зямлі. Яны мне нашмат больш блізкія, чым тое, што адбывалася ў Польшчы. Я не маю гэтага рацыянальнага падыходу да жыцця.
Цягам бліжэйшага месяца ў менскай галерэі „Ў” будзе можна паглядзець супольную выстаўку Лявона Тарасэвіча і Андрэя Дурэйкі.
Лявон Тарасэвіч з’яўляецца адным з найбольш вядомых сучасных мастакоў у Польшчы і Еўропе.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя