БАПЦ падтрымлівае імкненне ўкраінскіх праваслаўных стварыць уласную царкву
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква падтрымлівае ўкраінскіх праваслаўных і іх памкненне стварыць уласную царкву.
Вось як каментуе мажлівы Тамос для ўкраінскіх праваслаўных а. Леанід (Акаловіч), пратаіярэй Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы:
– Расейская эліта, Крэмль і расейская царква не прызнаюць беларусаў і ўкраінцаў як нацыі, не прызнаюць нашых моваў і нашых дзяржаў. Правільна зрабіла Украіна, што парвала з гэтым агрэсарам усе адносіны. Бо гэта сапраўды вораг. Вораг не толькі для Украіны, не толькі для Беларусі, але, можна сказаць, і для Еўропы.
Нагадаем, што ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што 26 гадоў незалежнасці Украіна як ніколі блізкая да стварэння ўласнай адзінай аўтакефальнай памеснай царквы.
Беларускае Радыё Рацыя