За год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 20,3 тыс. чалавек
Паводле звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў жніўні 2018 года было занята 4 млн 338 тыс. чалавек.
Для параўнання: у жніўні 2017 года ў эканоміцы было занята 4 млн 358,3 тыс. Такім чынам, за год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 20,3 тыс. чалавек.
На канец жніўня 2018 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 16,3 тыс. чалавек (на 1 верасня 2017 года — 29,7 тыс. чалавек). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец жніўня 2018 года склаў 0,4% ад колькасці працоўнай сілы і ў параўнанні з 1 верасня 2017 года знізіўся на 0,3 працэнтнага пункта.
Фота Sputnik Беларусь