Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў новых сяброў
На пасяджэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў адбыўся прыём новых сяброў.
Гаворыць старшыня прыёмнай камісіі Саюза Аксана Спрынчан:
– Мне прыемна, што цяпер з намі Алесь Бычкоўскі, Валеры Карбалевіч, Алесь Радкевіч і Ганна Севярынец. Яны працуюць у розных жанрах. Гэта фантастыка, як у Алеся Бычкоўскага, у Валерыя Карбалевіча – палітычны партрэт. Алесь Радкевіч – гэта краязнавец, які збірае вельмі цікавыя матэрыялы пра рэпрэсіі ў гады вайны, што мала даследавана зараз. Ганна Севярынец са сваімі мастацкімі творамі і з даследаваннямі пра Уладзіміра Дубоўку і Алеся Дудара.
Таксама на Радзе абмяркоўвалі план ушанавання памяці рэпрэсаваных у сталінскія часы пісьменнікаў, стварэнне пры Саюзе секцыі сцэнарыстаў і іншыя працоўныя пытанні.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара