У полі пад Гомелем знойдзеныя парэшткі людзей



Вайскоўцы спецыялізаванага 52-га батальёна Міністэрства абароны працуюць у ваколіцах мястэчка Краснае, дзе могуць знаходзіцца тысячы ахвяр канцлагера для ваеннапалонных ДУЛАГ-121.

Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі згадвае, як у 2008 годзе ён выпадкова даведаўся пра невядомае месца масавага пахавання.

Усё пачалося, калі мы з Паўлам Міцкевічам прыехалі і апытвалі ў 2008 годзе пра сталінскія рэпрэсіі. Нам бацька паважанага мной Уладзіміра распавёў гэтую гісторыю, што бачыў, як расстрэльваюць чырвонаармейцаў. Пасля апытання мясцовых жыхароў яшчэ пацвердзілася, што і расстрэльвалі габрэяў з гета.

Уладзімір Котаў разам з паплечнікамі знайшоў былы супрацьтанкавы роў у пачатку 2017 года. У гэтым яму дапамаглі ўспаміны старажылаў і нямецкія аэрафотаздымкі часоў ІІ Сусветнай.

Тут перамяшана групамі. Бачна, што асобна магчыма нават да афіцэрскага абутку падобна. Боты недзе вайсковыя, недзе цывільныя: часткамі, як іх расстрэльвалі. Там усё разам: і цыявільныя жыхары і вайскоўцы.

Жыхары Краснага спадзяюцца, што мясцовыя ўлады пойдуць на стварэнне мемарыяла ахвярам ІІ Сусветнай на месцы былога супрацьтанкавага рову. У гомельскім канцлагеры, згодна падлікам гісторыкаў, загінула да 150 тысяч чалавек. Месца пахавання большай часткі з гэтых людзей невядома дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя