Эксперт: Беларусы адчуваюць, што 2015 будзе складаным



Беларусы адчуваюць, што 2015 год будзе складаным, перадусім эканамічна. Айчынная эканоміка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, і гэта істотна адаб’ецца на жыццёвым узроўні грамадзян краіны.

Першыя сімптомы крысізу ўжо з’явіліся – змянілася структура пакупак у рознічным гандлі, кажа эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:

– Эканамічныя аналітыкі ўжо адзначылі, што набліжэнне крызіса адчуваецца зараз па рознічных кропках – змяняецца структура пакупак. Людзі спрабуюць заашчадзіць грошы, адмаўляюцца ад рэчаў на карысць ежы, каб падрыхтавацца да цяжкіх часоў.

У бліжэйшы год будзе вельмі складаная праблема з тым, як выцягнуць прамысловы сектар з таго крызісу, у якім ён знаходзіцца, – адзначыў эксперт.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя