Дзярждоўг Беларусі павялічыўся з пачатку года на за 1,8 млрд рублёў
Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 1,8 млрд. рублёў, або на 4,3%, і на 1 верасня склаў 44,0 млрд. рублёў.
Пры гэтым, паводле даных Міністэрства фінансаў, знешні дзярждоўг па стане на 1 верасня склаў 16,6 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 173,1 млн долараў, або на 1%.
У студзені—жніўні 2018 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд 632,5 млн долараў ЗША: 613,9 млн долараў — урада і банкаў Расейскай Федэрацыі; 600 млн долараў — еўрааблігацыі; 314 млн долараў ЗША — банкаў КНР; 100,6 млн долараў — МБРР; 4 млн долараў — ЕБРР і Паўночны інвестыцыйны банк.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2018 года склала 1 млрд 637 млн долараў ЗША: 800 млн долараў — еўрааблігацыі; 337,7 млн долараў — банкі КНР; 281,8 млн долараў — урад Расейскай Федэрацыі; 176,6 млн долараў — ЕФСР; 39,8 млн долараў — МБРР; 0,7 млн долараў — Таварна-крэдытная карпарацыя ЗША; 0,4 млн. долараў — ЕБРР і СІБ.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 верасня 2018 года склаў 9,5 млрд. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 373,2 млн рублёў, або на 4,1%.
За студзень—жнівень размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 270,9 млн долараў ЗША. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 241,5 млн долараў і 23,1 мільёнаў рублёў.
Як паведамляў БелаПАН, на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу ў першым паўгоддзі 2018 года з бюджэту выдаткавана больш за 1 млрд рублёў. Памеры ўнутранага і знешняга дзярждоўгу на пачатак ліпеня гэтага года знаходзіліся ў межах лімітаў (10 млрд рублёў і 19,6 млрд долараў адпаведна), устаноўленых бюджэтам на 2018 год.
„Расходы рэспубліканскага бюджэту па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу ў першым паўгоддзі 2018 года склалі 1.042,5 млн рублёў, або 11,9% выдаткаў рэспубліканскага бюджэту за названы перыяд”, — гаворыцца ў аналітычнай інфармацыі Камітэта дзяржкантролю, прысвечанай выкананню бюджэту ў першым паўгоддзі.
Па даных Мінфіна, Беларусь у 2019—2025 гадах плануе накіраваць на абслугоўванне і пагашэнне знешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 млрд долараў.
Выступаючы 24 красавіка з пасланнем народу і парламенту, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада і Нацбанка ў найбліжэйшыя гады перарасці даўгавую нагрузку і выйсці ў зону бяспекі. „Будучым пакаленням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.