Берасцейскі гарвыканкам дазволіў правесці пікет



Берасцейскі гарвыканкам дазволіў праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну правесці пікет, прымеркаваны да 66-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Хаця да заяўкі на пікет не была прыкладзена дамова з дырэкцыяй парка воінаў-інтрэнацыяналістаў на прыборку тэрыторыі, бо дырэктар адмовіўся ад заключэння такой дамовы, таму прыклалі толькі заяву на заключэнне  дамовы, кажа Уладзімір Вялічкін:

– Дамова з дырэкцыяй парку культуры і адпачынку складзена, засталося толькі падпісаць. Адной з мэтаў пікету з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблемы палітзняволеных і патрабаванне ад уладаў хутчэйшага вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Пікет адбудзецца з 13 гадзін да 15 у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў па вуліцы Маскоўскай Берасця. Колькасць удзельнікаў 5 чалавек. Дазвол падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Генадзем Барысюком.

Беларускае Радыё Рацыя