Ахвярамі землятрусу і цунамі ў Інданезіі сталі не менш тысячы чалавек
У Інданезіі расце колькасць загінуўшых у выніку землятрусу і цунамі на востраве Сулавесі. Паводле афіцыйных даных ужо дакладна вядома, што загінула 832 чалавекі, паведамляе ВВС.
Паводле даных Нацыянальнага ўпраўлення па ліквідацыі стыхійных бедстваў Інданезіі, многія людзі загінулі ў разбураных з-за землятрусу дамах. Ён таксама выклікаў хвалі цунамі да 6 метраў вышынёй. Ратавальнікі ўручную разбіралі завалы будынкаў у пошуках выжыўшых, не выключана, што многія дагэтуль яшчэ пад заваламі.
Адзначаецца, што стыхія нарабіла больш шкоды, чым чакалася. Віцэ-прэзідэнт Інданезіі Юсуф Кала заявіў, што канчатковая колькасць ахвяраў можа дасягаць тысяч.
Землятрус магнітудай 7,5 адбыўся ў Інданезіі 28 верасня, ён выклікаў хвалі цунамі на востраве Сулавесі. 29 верасня ўзбярэжжа сустрасалі афтэршокі.
Беларускае Радыё Рацыя