У Орлі дачакаліся рамонту стадыёна



Футбольная каманда „Orla”, якая грае ў падляшскай групе на мясцовым узроўні, цяпер зможа прымаць супернікаў на сваім стадыёне. 

Завяршыўся рамонт спартовай пляцоўкі ў вёсцы Кошэлі, што ў гміне Орля.

Кажа футбаліст Аляксандр Міраньчук:

– Патрэбны, бо ёсць зацікаўленне жыхароў. Стары стадыён быў няроўны, а цяпер добры газон, проста хочацца гуляць. Гуляем тут з 90-х гадоў. Цяпер будзе добры стадыён, якім мы зможам пахваліцца. Прыходзіць моладзь, якая з задавальненнем будзе тут гуляць.

Спартовая пляцоўка, якая называецца „Лясным стадыёнам”, мае 120 сядзячых месцаў. 21 кастрычніка „Orla” прымае ў сябе каманду „Cresovia Siemiatycze”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя