Стала вядома, хто ўзначаліць партал Catholic.by



1 кастрычніка Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дэкрэт новаму кіраўніку афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by.

Паводле распараджэння кампетэнтнай касцёльнай улады, часова выконваючым абавязкі дырэктара афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by быў прызначаны кс. Аляксандр Улас.

Як паведамлялася раней, папярэдні дырэктар партала кс. Кірыл Бардонаў быў звольнены з гэтай пасады па ўласным жаданні, але да моманту афіцыйнага прызначэння новага кіраўніка часова выконваў яго абавязкі.