Новыя пратэсты ў Арменіі
У Арменіі тысячы дэманстрантаў блакуюць парламент. Сабрацца каля будынку парламенту людзей заклікаў прэмʼер-міністр Нікол Пашынян у жывым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook.
Парламент краіны прыняў спрэчныя папраўкі у закон «Аб рэгламенце Нацыянальнага сходу», перадае ГромадськеТВ.
„Рэспубліканская партыя ініцыявала закон, мэта якога сабатаваць правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў. Гэты закон будзе прычынай ўнутрыпалітычнага крызісу. Тыя, хто выступае за яго прыняцце, з’яўляюцца контррэвалюцыянерамі. Яны абвяшчаюць вайну народу”, – заявіў прэм’ер-міністр.
Уваход у парламент і вуліцы вакол яго заблакаваныя – таму дэпутаты не могуць выйсці з будынка.
Пратэстоўцы заяўляюць, што не збіраюцца разыходзіцца і кажуць пра тое, што выйдуць на вуліцы заўтра і ў наступныя дні – пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя.