Месца самаспалення Васіля Макуха ў Кіеве



Змагар за Незалежнасці Украіны, вязень ГУЛАГу Васіль Макух (1927-1968) спаліў сябе 5 лістапада 1968 года на Хрэшчаціку ў знак пратэсту супраць таталітарнай улады, русіфікацыі Украіны і ўторгнення савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.  

Мемарыяльная шыльда на месцы самаспалення Васіля Макуха была ўсталяваная ў 2017 годзе.

Самаспаленне адбылося напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Васіль Макух выглядаў, як запаленая паходня.

Памёр Васіль Макух 10 лістапада ў лякарні, яго імкнуліся вылячыць, каб даведацца, ці былі яго дзеянні  звязаныя з антысавецкай арганізацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя