3,5 мільёнаў беларусаў прышчэпяць за кошт бюджэту
Сёлета за кошт дзяржаўнага бюджэту, а таксама сродкаў арганізацый плануецца прышчапіць тых грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Гэта дзеці да 3-х год, асобы сталага веку, цяжарныя жанчыны, ратавальнікі ды супрацоўнікі медыцынскай і гандлёвай галіны. Агулам звыш 3,5 мільёнаў чалавек. Акрамя прышчэпкі, у барацьбе з вострымі сезоннымі вірусамі дапамагае прафілактыка захворванняў, адзначае ўрач цэнтральнай паліклінікі Пінска Надзея Жыжейка:
— Прафілактычныя мерапрыемствы ў першую чаргу маюць быць скіраваныя на падтрымку абарончых сіл арганізма. Гэта заняткі фізкультурай, у харчаванні выкарыстанне свежай гародніны і садавіны, сокаў. Раз у дзень абавязкова мяса ці рыба. У перыяд пад’ёму вірусных захворванняў рэкамендуецца выкарыстоўваць прадукты з высокай дозай вітаміну С.
Кампанія па масавай імунізацыі насельніцтва супраць грыпа будзе трываць да 1-га снежня.
Беларускае Радыё Рацыя