Віктар Шалкевіч дасць канцэрт у гарадзенскай Этнакраме Цудоўня



7 кастрычніка ў Этнакраме Цудоўня адбудзецца сольны выступ, адной з самых яскравых гарадзенскіх асоб- Віктара Шалкевіча.

Вядомы на ўсю Беларусь актор, бард, паэт і шоумэн, які кожны раз здзіўляе слухачоў сваёй неверагоднай харызмай і смешнымі жыццёвымі гісторыямі.

Аўтар сямі музычных альбомаў, пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове яшчэ ў школьныя гады. Спадар Віктар узнагароджаны міжнародным ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павал ІІ, Астрын Ліндгрэд, Стывен Спілберг і іншыя. Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскіх песен, сярод якіх: “Басовішча-92”, “Восень бардаў-93” (Польшча).

Са сваімі канцэртамі Віктар Шалкевіч выступае ў Беларусі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі, а тэксты ягоных песень перакладаюць на розныя еўрапейскія мовы.

У Гародні спадар Віктар не граў на працягу некалькіх гадоў. Таму ў вас ёсць унікальная мажлівасць, пачуць ужывую ягоныя песні.

Выступ адбудзецца 7 кастрычніка ў 19:00, па адрасе вул.Кірава,3 (Этнакрама Цудоўня). Уваход вольны.