Сяржук Доўгушаў наведаў Салігорск з колавай лірай
Лідар гурта “Вурай” Сяржук Доўгушаў выступіў у Салігорску, куды прыехаў са сваёй музыкай упершыню.
Музыка і раней планаваў прыехаць у горад з канцэртам, аднак выступы зрываліся з-за мясцовых ідэолагаў. У Салігорску, як і ў іншых беларускіх гарадах, шмат людзей цікавіцца традыцыяй спеву, і таму неабходна даваць больш магчымасцяў выступаць гуртам, якія працуюць на гэтай ніве, кажа Сяржук Доўгушаў.
– Гэта была сустрэча на курсах “Мова Нанова”. Я ўжо туды другі раз ездзіў. Але сітуацыя ў Салігорску не такая простая. Там каб арганізаваць канцэрты, дык заўсёды нейкія перашкоды… Людзі прыйшлі на сустрэчу. Ведаюць і “Вурай”, і мяне ведаюць. Але не такая вялікая колькасць. Падыходзяць, глядзяць на колавую ліру. Я заўсюды паказваю, прэзентую свае драўляные духавыя інструменты. Цікавяцца, фатаграфуюцца.
Па словах Сержука Доўгушава, Салігорск пакуль уваходзіць у спіс гарадоў, дзе мясцовыя ідэолагі часцяком ігнаруюць або нават забараняюць беларускія імпрэзы, аддаючы перавагу расейскім поп-выканаўцам.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя