Гурт Vuraj абвясціў пра выданне альбому “Літо”
Музыкі стваралі яго не адзін год і цяпер анансуюць прэзентацыю. Грошы збіраліся на платформе “Улей”, асноўным фундатарам плыткі Vuraj уручыць падарункі на канцэрце ў Менску.
Дзе і з кім альбом запісваўся, распавядае лідар калектыву Сяржук Доўгушаў:
– Канцэрт-прэзентацыя адбудзецца 1 лістапада ў Менску. Для нас гэта быў вельмі важны досвед. Мы працавалі ў прафесійнай польскай студыі. Быў у нас вопытны гукарэжысёр. Мы зрабілі тую працу, да якой імкнуліся апошнія чатыры гады. Збіралі песні ў экспедыцыях. Асэнсоўвалі ўсё гэта.
Прэзентацыя альбому “Літо” (Lito) адбудзецца 1-га лістапада ў Менску па вуліцы Кастрычніцкай, 16. Пачатак а 19-й гадзіне. Разам з Vyrajem у гэты вечар выступяць гурты “Рада” і “Вытокі”.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя