Замест застрэленай “чупакабры” аказаўся сабака Балто
Як паведамляла РР на Слонімшчыне быў застрэлены вялікі воўк, які мог аказацца той “чупакабрай”, які знішчыў больш за 20 хатніх сабак і катоў. Ваўка застрэліў мясцовы паляўнічы. Ён падпільнаваў яго ў полі паміж аграгарадком Дзераўная і вёскай Львоўшчына.
Пасля таго, як была застрэлена “чупакабра” і праведзены шэраг экспертыз, аказалася, што гэта далёка не воўк, а сабака Балто вяскоўца Генадзя Альбяртовіча з вёскі Дзераўная. Замест “чупакабры” памылкова быў забіты сабака. Гаспадар сабаку трымаў каля дзесяці гадоў. І гэта быў добры сабака, які ахоўваў гаспадарку, часам выбягаў у лес, гуляў па вёсцы і ўсе вяскоўцы яго ведалі.
Сабаку застрэлілі, а “чупакабра” па-ранейшаму на волі і, на працягу амаль двух месяцаў, працягвае тэрарызаваць вясковых жывёл, а таксама палохаць людзей.
Беларускае Радыё Рацыя Фота gs.by