5-я запар вікторыя берасцейскага „Дынама”



У суботу прайшлі тры матчы 24-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі. Ва ўсіх трох верх узялі фаварыты – клубы, якія прыехалі ў госці.

У Слуцку ФК „Віцебск” адолеў гаспадароў поля з лікам 2:0. Лёс сустрэчы вырашыўся яшчэ ў першым тайме, калі з інтэрвалам у 4 мінуты Кірыл Вяргейчык і Антон Матвеенка двойчы прымусілі капітуляваць брамніка случакоў Панкратава.

Аўтсайдар чэмпіянату – магілёўскі „Дняпро” не меў дома аніякіх шанцаў у гульні з берасцейскім „Дынамам” – 1:4. На галы Джоэала Фамее, Аляксандра Наёка, Паўла Савіцкага і Сяргея Крыўца гаспадары поля адказалі толькі адным трапным стрэлам Канцавога. Такім чынам зафіксавана ўжо пятая запар перамога берасцейцаў у чэмпіянаце.

Нарэшце ФК „Гомель” пры сваіх гледачах разгромна саступіў салігорскаму „Шахцёру” – 0:3. Гэты поспех гасцям прынеслі мячы Дзяніса Лапцева, албанскага легіянера Эліса Бакая і Паўла Рыбака.

Верхняя частка турнірнай табліцы на вечар 6 кастрычніка выглядала так:

1. БАТЭ – 57 ачкоў (22 гульні)

2. „Шахцёр” – 48 (23)

3. ФК „Віцебск” – 47 (23)

4. „Дынама” (Менск) – 45 (22)

5. „Дынама” (Берасце) – 41 (23)

6. „Нёман” – 38 (23). Беларускае Радыё Рацыя