Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе дыск на словы Маякоўскага



Вядомы беларускі музыка стварыў ужо другую плыту ў сваёй творчасці на падставе твораў расейскага паэта Уладзіміра Маякоўскага.

Большасць песняў гучыць па-расейску, але дзве – па-беларуску на пераклады Рыгора Барадуліна і Віталя Рыжкова. Кажа музыка:

— Будзе называцца па паэме Маякоўскага «Люблю». Пра альбом, вядома, можна шмат казаць:  з удзелам гурта «Яблычны чай», шмат музыкаў запісвалася. Па запісу можна сказаць, што гэта нейкі супольны музычны праект, толькі саліст адзін — я. Крыху я перакруціў, адну песню выконвае Віталь Рыжкоў, якраз па-беларуску: «Размова з фініспектарам аб паэзіі».

2 лістапада ў Менску Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць канцэртную прэзентацыю новага альбома “Люблю” на вершы Уладзіміра Маякоўскага. Ужо адбылася прэм’ера песні з яго пад назвай “Паслухайце”, напісанай на беларускі пераклад аўтарства Рыгора Барадуліна. Прэзентацыя дыска адбудзецца ў зале “ОК16”, квіткі на канцэрт ужо ў продажы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Алекс Жарнасек