У гарадзенскай „Крызе” адбыўся дзень Святога Міколы



Імпрэза ў дзень Святога Міколы прайшла ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. Гэтае мерапрыемства ладзілася для маленькіх гарадзенцаў. Дзеці мелі магчымасць пазнаць тэхніку стварэння віншавальных паштовак, паслухаць пра гісторыю Святога, а таксама атрымаць ласункі ад самога Святога Міколы.

Кажа грэка-каталіцкі святар, айцец Андрэй Крот:

– І зараз, калі мы святкуем Святога Мікалая, то мы дорым адзін аднаму падарункі, або чакаем, што да нас прыйдзе Святы Мікалай і прынясе нам гэтыя падарункі. Але не таму, што мы такія бедныя і ў нас чагосьці не хапае. Не. Мы проста дзелімся тым, што ў нас ёсць. Ён нас вучыць дзяліцца адзін з адным.

Мерапрыемства было разлічана на дзетак ад шасці да дзесяці гадоў. Майстар-клас па вырабе паштовак праводзіў адмысловец-мастак, які дапамог дзецям вырабіць паштоўкі, якія пасля імпрэзы, яны забралі з сабой. Але галоўнае, чаго даведаліся дзеці, тое, што дзень Святога Міколы вучыць дзяліцца сваім дабром і багаццем з іншымі ў розных жыццёвых сітуацыях.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя