У Беларусь прыбылі эксперты МАГАТЭ
У Беларусь прыбылі эксперты МАГАТЭ для двухтыднёвай праверкі аварыйнай гатоўнасці стратэгічных аб’ектаў да надзвычайных сітуацый. Падчас візіту, які працягнецца па 20 кастрычніка, дэлегацыя МАГАТЭ наведае Беларускую АЭС у Астраўцы; сустрэнецца з прадстаўнікамі адказных арганізацый і ведамстваў. Па выніках візіту місія прадставіць фінальную справаздачу. “Праўда, якой яна будзе, беларусы наўрад ці даведаюцца”, – адзначае сябра Рады грамадскага аб’яднання “Экадом” – Ірына Сухій:
– Еўрапейскія „стрэс-тэсты” выявілі цэлы шэраг недахопаў у вобласці аварыйных сістэм БелАЭС. Гэтыя рэкамендацыі мы ведаем, і Беларусь мусіць сказаць, калі і як гэтыя рэкамендацыі будуць выкананыя. Што скажа МАГАТЭ, невядома. Па-мойму, нават няма працэдур таго, што краіна мусіць даваць справаздачу. Яна, магчыма, і дае справаздачу, але непублічна, што для мяне таксама вялікае пытанне. А беларускія ўлады выкарыстоўваюць візіты МАГАТЭ як пацверджанне таго, што ў нас усё добра.
У адрозненне ад нядаўніх „стрэс-тэстаў”, якія праводзіліся па лініі Еўрапейскай камісіі, місія МАГАТЭ разглядае гатоўнасць Беларусі рэагаваць на аварыі, у тым ліку справакаваныя экстрэмальнымі прыроднымі ўздзеяннямі. Пры гэтым, кожная краіна добраахвотна прымае рашэнне аб запрашэнні падобных місій, – адзначылі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя