„Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце”



«Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце». Павел Касцюкевіч прэзентаваў у сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” сваю новую кнігу.

Гаворыць тэолаг Ірына Дубянецкая:

— Тое, што зроблена гэтаю кніжкаю, гэта пераклад біблійных рэалій на абсалютна сучасную беларускую сітуацыю. У Бібліі расказваецца, як бы гэта адбывалася цяпер, што было б. Там мы бачым Майсея, які праваднік гастарбайтэраў, і першыя чалавечыя пары там, камуналку плацяць, і ўсенародна абраны ўсявышні, хоча выконвае свае абавязкі, хоча не выконвае. Той лексікай, тымі культурнымі, сацыяльнымі і палітычнымі рэаліямі, якімі мы цяпер аперуем, аперуе гэтая кніжка.

Перакладчык, іранічны празаік Павал Касцюкевіч уважліва перачытаў біблійныя тэксты і адшукаў у іх жывыя паралелі з беларускай гісторыяй і палітыкай.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск