Вершы Марыі Кобец надрукавалі ў Чарнагорыі і Сербіі
У Чарнагорыі выдалі зборнік па выніках 51-х бялградскіх міжнародных літаратурных сустрэч, у які трапілі сучасныя беларускія аўтары. Месяц таму аналагічнае выданне пабачыла свет і ў Сербіі. На сёлетнім бялградскім фэсце пісьменнікаў Беларусь прадстаўляла паэтка з Піншчыны Марыя Кобец. У адказ балканскім калегам яна пераклала некалькі сербскіх твораў на беларускую мову. Цяпер у Сербіі ды Чарнагорыі праз вершы паэткі змогуць даведаецца пра сучаснае жыццё беларускай вёскі:
– Тэмы вёскі ў маіх вершах дастаткова многа, але гэта хутчэй не тэма вёскі, а тэма роднай зямлі. Я жыхарка вёскі і я разглядаю вёску ні як нешта такое адметнае… Сапраўды вельмі многа ў сучасных беларускіх паэтаў вершаў пра вёску, паэты пішуць настальгічныя вершы. Яны вынікаюць у іх з успамінаў пра дзяцінства, пра маладосць. У маіх вершах вёска – гэта маё жыццё, мой лад жыцця.
Чакаецца, што ў наступным годзе ў Беларусі будзе выдадзены паэтычны зборнік балканскіх творцаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsknews.by