Дзюдаіст Арцём Коласаў стаў двухразовым чэмпіёнам ЮАГ
Дзюдаіст Арцём Коласаў заваяваў другі залаты медаль Юнацкіх алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе, гаворыцца на сайце НАК Беларусі.
У камандным турніры таленавіты беларускі атлет у складзе дружыны Bejing заняў першае месца. Як адзначылі ў НАК, у турніры прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты розных вагавых катэгорый з розных краін. Пасля складанай сістэмы адбору каманда Арцёма Коласава з мінімальным лікам атрымала перамогу над зборнай Athens – 4:3. Акрамя беларуса, залатымі медалістамі сталі прадстаўнікі Харватыі, Італіі, Узбекістана, Мексікі, Венесуэлы і Кітая.
Юнацкія Алімпійскія гульні прадоўжацца ў сталіцы Аргенціны да 18 кастрычніка.