У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны трылер «У сярэдзіне сябе»
Апублікаваны трэйлер беларускага псіхалагічнага трылера „У сярэдзіне сябе» рэжысёра Сяргея Талыбава. Прадзюсары стужкі — Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі і Андрэй Курэйчык. Аўтар сцэнарыя – Марыя Емяльянава. Галоўную ролю выканаў Павел Харланчук.
Падзеі фільма адбываюцца ў Менску. Галоўны герой «У сярэдзіне сябе» — вядомы фатограф, які стаў сведкам жорсткага забойства.
Трылер „У сярэдзіне сябе» збіраюцца выпусціць у нацыянальны пракат восенню 2018 года.
Беларускае Радыё Рацыя