Пуцін прыляцеў у Магілёў
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 12 кастрычніка прыбыў у Магілёў для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі.
„Пленарнае пасяджэнне форуму прысвечанае прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва”, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
На мерапрыемстве будуць прысутнічаць кіраўнікі Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, выканаўчых і заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў РФ і абласцей Беларусі, прадстаўнікі буйнога бізнесу, грамадскіх і навуковых арганізацый.
Паводле паведамлення тэлеканала „Беларусь 1”, у магілёўскім аэрапорце Пуціна сустрэў Аляксандр Лукашэнка.
Фота РИА «Новости»