«Нараўчанкі» рыхтуюцца да юбілею



У суботу 13 кастрычніка ў Гмінным цэнтры культуры ў Нараўцы калектыў «Нараўчанкі» адзначыць юбілей 40-годдзя сваёй мастацкай дзейнасці. “Сэрдэчна запрашаем усіх” – кажа мастацкі кіраўнік Пятро Скепка:

 — Гэта падсумаванне і можна паглядзець на гісторыю ад самага пачатку. Найважнейшае, што там людзі, нягледзячы на тое, які чалавек мае узровень музычнасці і голас, калі прыйшоў, каб спяваў і пачуваўся як у другой сям’і, бо музыкі ствараюць своеасаблівую сям’ю.

Апрача юбіляраў, выступяць калектывы: «Бліскавіца» з Беларусі, «Аколіцы» з Латвіі, літоўскага саліста Сяргея Шабадалава, ды падляшскія «Цаглінкі». Пачатак мерапрыемства ў 15 гадзінаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя