ЗША далі $15 тысяч на рамонт страхі музея Тадэвуша Касцюшкі
15 тысяч даляраў выдзеліла грантавая служба Дзярждэпартамента ЗША грамадскаму культурна-гістарычнаму аб’яднанню «Фонд Касцюшкі» на рамонт страхі музея, паведамляе «Вечерний Брест».
Кіраўнік музея Леанід Несцярчук адзначыў, што гэта ўжо трэці міжнародны грант.
Першы атрымалі ў 2004 годзе (30 тысяч даляраў) на аднаўленне дома Касцюшкі. У 2007 годзе быў атрыманы грант ад ЮНЕСКА ў памеры 50 тысяч еўра на распрацоўку праектнай дакументацыі аднаўлення палаца Пуслоўскіх у Косаве, які знаходзіцца за некалькі сотняў метраў ад музея Касцюшкі.
Фота vb.by