20 тон куранят з Беларусі затрымалі ў Хабараўску
У Хабараўску спецыялістамі Упраўлення Рассельгаснагляду затрымана партыя куранят бройлераў. Пра гэта паведамілі „Камсамольскай праўдзе” ў прэс-службе ведамства. Партыя прадуктаў вагой 19,5 тон прыбыла з Рэспублікі Беларусь і перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму.
„Тэмпература ў целе птушкі складала мінус 7,3 градуса, што не адпавядае патрабаванням транспарціроўкі. Тэмпература не павінна быць вышэй за мінус 8 градусаў. У цяперашні час прадукцыя перададзена на ізаляванае захоўванне, адабраныя пробы для правядзення лабараторных даследаванняў”, – адзначылі ў прэс-службе ўпраўлення Рассельгаснагляду.
У сваю чаргу віцебскія мытнікі „развярнулі” 20 тон бананаў з-за неадпаведнасці этыкетак на скрынках са звесткамі ў дакументах. Супрацоўнікі мытных органаў спынілі грузавы транспартны сродак, які ехаў з Расеі ў Беларусь. Аўтамабіль быў накіраваны на праходжанне фітасанітарнага кантролю падкаранціннай прадукцыі.