Паштоўкі з выявай Старога замка ад Алеся Мазаніка
Адмысловыя паштоўкі з выявай Строга замка Гародні атрымаў кожны ўдзельнік квізу “Імбрыкі ды Імбрычкі”, што быў арганізаваны менеджарам культуры Алесем Мазанікам.
Гульня адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні. Пра паштоўку распавядае Алесь Мазанік:
– Адмыслова пад гульню “Імбрыкі ды Імбрычкі” была намалявана паштоўка з серыі «Замкі Беларусі» з выявай Старога замка ў Гародні. Яе намаляваў мой сябар Ян Мяльніцкі – мастак, экскурсавод, гісторык. І гэтыя паштоўкі ўнікальныя тым, што малююцца ад рукі, без выкарыстання камп’ютарнай графікі.
Паштоўку ў якасці падарунка зможа атрымаць кожны жадаючы, які прыйдзе на культурніцкія імпрэзы ў Цэнтр гарадскога жыцця.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня