Лекцыя Ірыны Дубянецкай “Біблія і цывілізацыйная мадэль”



16 кастрычніка 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбудзецца лекцыя Біблія і цывілізацыйная мадэль. Шлях Бібліі да Беларусі і шлях Беларусі да Бібліі біблеіста, доктара сакральнай тэалогіі Ірыны Дубянецкай.

Сустрэча пачнецца а 18-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Уваход вольны.