Каля 2,1 тыс. ліфтаў плануецца замяніць у Менску ў 2019 годзе



У 2019 годзе ў менскіх шматпавярховіках плануецца замяніць каля 2,1 тыс. ліфтаў, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме генеральны дырэктар аб’яднання „Менская гарадская жыллёвая гаспадарка” Юрый Кукашук.

У бягучым годзе ў горадзе абнавілі больш за 860 ліфтаў з амаль 1,2 тыс., якія падлягаюць замене.

Замена ўключае дэмантаж старога механізму, агульнабудаўнічыя работы, дыспетчарызацыю, ўстаноўку новага пад’ёмніка і наладку абсталявання. Ліфты, якія эксплуатуюцца больш за 25 гадоў, падвяргаюцца дыягностыцы. Затым незалежная камісія выносіць заключэнне аб працаздольнасці канструкцый і абсталявання.

У 2020 годзе ў Менску таксама прадугледжана замена амаль 2,1 тыс. ліфтаў.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ў Беларусі праводзіцца маштабная мадэрнізацыя ліфтавага абсталявання. Работы арганізуюцца паэтапна да 2020 года, да іх па выніках падрадных таргоў прыцягваюцца спецыялізаваныя арганізацыі.

zviazda.by