Прапануецца з 1 лістапада павялічыць пенсіі на 20 рублёў



З 1 лістапада пенсіі ў Беларусі прапануецца павялічыць на 20 рублёў. Пра гэта ў аўторак у Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. 

„Унесены праект указа аб падвышэнні пенсіі на 5,3%. Калі сёння з улікам падвышэння пенсіі ў жніўні пенсія сярэдняя па ўзросце складае 374 рублі, то пачынаючы з лістапада — 394 рублі. Але гэта праект указа”, – сказала Касцевіч.

Нядаўна прэм’ер-міністр Сяргей Румас анансаваў рэкордны рост пенсій у 2018 годзе. Паводле яго слоў, калі гэта прапанова будзе падтрыманая, то рост пенсій складзе за год больш чым 20%.