Акцыя „Моладзі БНФ” працягвалася некалькі секунд
Акцыя „Моладзі БНФ” у Менску каля будынка Міністэрства абароны працягвалася некалькі секунд – актывістаў затрымалі. Трох маладых людзей пільнавалі паўтара дзясятка людзей у цывільным, некалькі міліцыянераў у форме і вайсковая камендатура. Затрыманых павезлі ў Цэнтральны РУУС.
Вось што паспеў распавесці Еўрарадыё кіраўнік „Моладзі БНФ” Дзяніс Мандзік: „Хацелі людзям паказаць усю праўду беларускага войска. Што людзі, калі ідуць за вось такім білетам, чырвонага колеру, як крыві, яны атрымоўваюць білет на той свет. Насамрэч так і атрымоўваецца. Таксама мы вынеслі некалькі фотаздымкаў апошніх загінулых салдат. Такіх, як Коржыч…”.
Паводле Еўрарадыё