У Курапатах вядуцца археалагічныя раскопкі



У мемарыяле ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты ідуць падрыхтоўчыя працы да будаўніцтва памятнага знаку. На месцы, дзе яно плануецца, пачаліся археалагічныя раскопкі, якія павінны выявіць, ці не маецца там парэшткаў расстраляных. Праводзяць працы спецыялісты-археолагі з інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Па словах аднаго з іх, Вадзіма Кошмана, распрацоўваецца шурф памерам тры з паловай на тры з паловай метры.

– У планах давесці да двухметровай глыбіні, гэта амаль што максімальна глыбіня, на якой сустракаліся ў Курапатах магілы. Пакуль адкрылі верхнія два пласты, знаходкі – гільзавы і кулевы матэрыял, які можна аднесці як да перыяду першай сусветнай вайны, хутчэй за ўсё савецка-польскай, а таксама некалькі гільзаў ад нагана.

Яны выкарыстоўваліся пры расстрэлах у трыццатыя гады мінулага стагоддзя. Гэтую выснову зрабіла следства яшчэ ў 1988 годзе, а потым  і ў 90-я годы мінулага стагоддзя. Гэта табельная зброя супрацоўнікаў НКУС (НКВД), – сказаў Вадзім Кошман.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Дзяніс Івашын