Кіраўнік гарадзенскай АГП: чакаем рашэння з’езду



Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Пруднікаў лічыць, што яшчэ рана прагназаваць, якім будзе ўдзел партыі ў выбарчых кампаніях 2019-2020.

Гарадская арганізацыя чакае, канешне, рашэння партыйнага зезду і рашэння палітрады на конт фармату ўдзелу ў наступных падзеях.

РР: Як у вашай арганізацыі выглядае сітуацыя з офісамі? Ці няма такіх праблем, як, напрыклад, у БНФ, з запазычанасцямі за офіс? Ці працуе офіс у Гародні?

– Праблему агульнымі намаганнямі мы вырашылі на бліжэйшыя некалькі месяцаў, але што будзе далей, што атрымаецца – гэта пад вялікім пытаннем.

У арганізацыю партыі АГП у Гародні уваходзіць больш за сотню актывістаў, якія ўдзельнічаюць ва ўсім спектры грамадскага і культурнага жыцця горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня