Як палепшыць культурнае асяроддзе Берасця?



Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” праводзіць апытанне сярод берасцейцаў, прысвечанае 1000-годдзю горада.

У першую чаргу, прадстаўнікам агенцтва цікавыя меркаванні і прапановы адносна вулічных мерапрыемстваў і тэм, звязаных з юбілейнай датай. Каментуе прадстаўнік “Дзедзіча” Алена Каховіч:

– Мы ладзім гістарычны лекторый пад назвай #999 – гэта якраз колькасць гадоў. Мы будзем адзначаць 1000-годдзе горада. Як гэта лепш зрабіць, мы і сабраліся абмеркаваць. Каб даведацца больш пра гісторыю Берасця і падыскутаваць.

„Нам вельмі важна пачуць як мага больш жыхароў горада: ад падлеткаў да людзей сталага ўзросту. Кожнае меркаванне будзе важным і дарэчным! Менавіта вашы адказы змогуць паўплываць на тое, каб у Берасці з’явіліся гарадскія святочныя мерапрыемствы сучасных крэатыўных фарматаў”, – падсумоўваюць прадстаўнікі “Дзедзіча”. Знайсці форму для апытання можна на афіцыйнай вэб-старонцы агенцтва.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота kp.by