Уцечка небяспечнага рэчыва ў Беластоку



100 літраў небяспечнага рэчыва выцекла сёння раніцай на адным з участкаў вуліцы Элеваторскай ў Беластоку. На месцы занятыя  7 пажарных атрадаў, паведамляе radio.bialystok.pl.

Адзін з кіроўцаў пабачыў, што з 200-літровай  бочкі, змешчанай на паўпрычэпе грузавой машыны, выцякае рэчыва, і паведаміў пажарным. Высветлілася, што гэта небяспечнае рэчыва – вытворная  азотнай кіслаты.

Пажарныя вызначылі ахоўную зону радыусам 50 метраў і эвакуявалі кіроўцаў і супрацоўнікаў фірмы. З пашкоджанай бочкі выцекла каля ста літраў небяспечнага рэчыва.  На месцы надалей працуюць пажарныя.

Аварыя не ўскладніла дарожнага руху на вуліцы Элеваторскай.

Фота Fotolia.com