Віктар Адзіночанка: Канфлікту паміж РПЦ і Канстанцінопалем надаецца зашмат увагі



Рэлігіязнаўца Віктар Адзіночанка лічыць, што канфлікту паміж РПЦ Маскоўскага патрыярхату і Канстанцінопалем надаецца зашмат увагі.

Паводле навукоўца, цяперашняе супрацьстаянне, выкліканае магчымасцю атрымання аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквой, нельга лічыць расколам.

— Адзінства не было ніколі. Праваслаўе існуе ў выглядзе 15 незалежных арганізацый, якія называюцца: аўтакефальныя цэрквы. Гэта такі канфлікт, але канфлікты паміж Маскоўскім і Канстанцінопальскім патрыярхамі ў апошні час даволі часта ўзнікалі. Напрыклад, у 90-я гады наконт таго, каму належыць кананічная тэрыторыя праваслаўнай царквы ў Эстоніі. Гэта проста вострая праява таго разладу, які быў заўсёды.

Віктар Адзіночанка заўважае, што пытанне аб аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы падымаць яшчэ рана. Філосаф мяркуе, што мясцовы праваслаўны клір павінен дбаць пра развіццё існых структур, уводзіць больш беларускай мовы ў служэнні і набліжацца да патрэб сваіх прыхаджан.

Поўную гутарку слухайце далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя