„Адзін з першых” – кніга памяці гарадзенца Зміцера Кісяля
У кніжнай серыі „Гарадзенская бібліятэка” выйшла кніга памяці гарадзенца Зміцера Кісяля. Выданне мае назву „Адзін з першых. Памяці сябра. Зміцер Кісель”.
Кніга памяці пабачыла свет дзякуючы супольным намаганням сяброў Зміцера Кісяля, рэдакцыі тыднёвіка беларусаў Польшчы „Ніва”, а таксама Цэнтра гарадскога жыцця Гародні. Першасная ідэя кніжкі належала Яўгену Вапу.
Выданне складаецца з трох частак – успамінаў сяброў, выбранай публіцыстыкі самога Зміцера Кісяля і даўняга інтэрв’ю з бацькам Зміцера – Уладзімірам Кісялём, вязнем сталінскіх турмаў.
Акрамя публіцыстычных тэкстаў у кнізе змешчана дастакова шмат фотаздымкаў Змітра Кісяля з розных грамадска-палітычных акцыі і імпрэзаў.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя