Што выратуе сельскую гаспадарку?



У Беларусі шмат увагі з боку кіраўніцтва краіны ўдзяляецца сельскагаспадарчай галіне эканомікі. Чаго толькі не прыдумлялася для аздараўлення калгасаў: іх узбуйненне, пабудова аграгарадкоў, прывязка да прадпрыемстваў. Але ўсё роўна сельская гаспадарка стратная, як і ў савецкія часы. У кастрычніку новая спроба аздаравіць сельскую гаспадарку.

Цяпер маёмасны комплекс неплатаздольных прадпрыемстваў можна здаваць у арэнду без дзяржаўнай рэгістрацыі і без дакументаў аб правах на нерухомасць, аддаваць зямлю пад пабудовамі ў карыстанне без правядзення аўкцыёнаў, дарыць старшыням калгасаў да 25% акцыяў гаспадаркі.

Але аксакалы сельскай гаспадаркі не бачаць выйсця з сённяшняй сітуацыі, гаворыць былы намеснік старшыні калгаса Вячаслаў Сухарэбскі:

– Выратуе толькі фермерскі гаспадар.

– Ні ў кожнага ёсць такая сіла. Калі няма з боку, з вярхоў падтрымкі, таго стараюцца затаптаць у гразь. Калі ў цябе ёсць нейкая крыша, як кажуць, то ты герой.

– Фермеры – гэта так. Але не кожны пацягне гэта. Сельскую гаспадарку ў нас давялі да ручкі, вёскі пазнішчалі і куда далей рухацца – ніхто нічога не ведае.

Кіраўнік цэнтра Мізэса, эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што на зямлі няма гаспадара, а таму няма і парадку. Затое «ёсць многа нахлебнікаў, якія выкарыстоўваюць грошы дзяржавы, каб проста набіць сабе кішэні».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота fermer1.by