У Літве пройдзе рэферэндум пра двайное грамадзянства



18 кастрычніка Сейм Літвы прыняў пастанову аб правядзенні рэферэндуму пра двайное грамадзянства. Пра гэта паведаміў сайт парламенту.

Вывучэнне грамадскай думкі прызначана на 12 і 26 траўня 2019 года. У гэтыя дні якраз будуць праходзіць выбары прэзідэнта Літвы (першы і другі туры), а таксама выбары ў Еўрапейскі парламент.

Грамадзяне будуць ацэньваць прапанаваную папраўку ў канстытуцыю, паводле якой у шэрагу выпадкаў чалавек можа мець два грамадзянствы „у адпаведнасці з крытэрамі еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі”.

Калі папраўкі да канстытуцыі будуць падтрыманы на рэферэндуме, яны ўвойдуць у дзеянне з 1 студзеня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя