ФК „Віцебск” блізкі да медалёў



Футбольны клуб „Віцебск” працягвае гонку за медалямі нацыянальнага чэміянату. У 25 туры каманда Сяргея Ясінскага на сваім полі ўпэўнена адолела аўтсайдара першынства магілёўскі „Дняпро” – 3:1. Лепшым гульцом сустрэчы стаў Антон Мацвеенка, дарэчы выхаванец магілёўскага футболу, які аформіў голавы дуплет.

Сапраўдны футбольны трылер адбыўся ў сталічным дэрбі, у выніку ФК „Мінск” здолеў вырваць нічыю ў паядынку з „Дынамам” – 3:3. У сустрэчы быў зафіксаваны хет-трык нігерыйскага легіянера менскага „Дынама” Кехіндзе Фатаі.

Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ са скандалам выйграў у „Гарадзеі” – 3:2. Рэч у тым, што першы гол нападнік БАТЭ Мікалай Сігневіч аформіў рукой і не прызнаўся ў відавочным парушэнні правіл. БАТЭ выйграваў 2:0, аднак гарадзейцы параўнялі лік 2:2, пасля чаго на 86-й хвіліне вырашальны „укол” здзейсніў форвард Максім Скавыш.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на медалі салігорскі „Шахцёр” з напругай, але ўсё ж перамог дома гарадзенскі „Нёман” – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў гулец зборнай Беларусі Юрый Кавалёў.

Яшчэ тры паядынкі адбудуцца 21 кастрычніка: „Дынама” (Берасце) – „Тарпеда” (Менск), „Смалявічы” – „Іслач” (Менскі раён), „Слуцк” – „Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна). Завершыцца тур 22 кастрычніка матчам „Прамень” (Менск) – „Гомель”.

Вяршыня турнірнай табліцы зараз выглядае так:

1. БАТЭ – 60 ачкоў

2. „Шахцёр” – 51

3. ФК „Віцебск” – 50

4. „Дынама” (Менск) – 49

Беларускае Радыё Рацыя