Блогер расказаў пра жахлівыя ўмовы ў ІЧУ



Блогер Аляксандр Кабанаў мае намер наведаць пракурора Бярозаўскай пракуратуры, каб пакінуць скаргу аб дрэнных умовах у ізалятары часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС.

Гігіенічны стан ізалятара не паддаецца ніякай крытыцы, ГУЛАГаўскія ўмовы прыводзяць у жах, кажа Аляксандр Кабанаў:

– Да супрацоўнікаў ІЧУ прэтэнзій няма. Але па ўтрыманні ёсць пытанні. Матрац – гэта проста мех з ватай. Падушкі брудныя, смярдзючыя, прасціна – гэта кавалак нейкай белай тканіны. На сценах – цвіль. Яна, у прынцыпе, атрутная.

Па словах Аляксандра Кабанава, за такія ўмовы і мізэрную ежу арыштант яшчэ павінен заплаціць 12 з паловай рублёў –  у эквіваленце 6 даляраў за суткі. Ізалятар перанаселены, людзі сядзяць у “шклянцы”, чакаючы вольнага месца. Да кожнага міліцыянта даводзіцца план па штрафах. І калі ён яго не выканае, то прыйдзецца быць на дзяжурствах усе святы і выходныя. Таму сядзяць і тыя, хто выйшаў на лавачку ля свайго дома пакурыць у нецвярозым стане.

Беларускае Радыё Рацыя