“Такое нашэ жыце” – рэпартаж Яны Запольскай



Вёска Плютычы месціцца непадалёк Бельска Падляшскага і здаўна лічылася вялікай. Тыповая як тут кажуць “уліцувка”, то бок пасярэдзіне дарога, а паабапал – дамы шчытом да вуліцы. Хаты пераважна вялікія, драўляныя, многія з аздобамі і аканіцамі. Улетку – шмат моладзі, узімку – пераважна старэйшыя жыхары, сярод іх ёсць яшчэ і тыя, хто памятае сваё родная сяло даваенных часоў.